Гей портал Беларуси

Прымi ўдзел: Форум Моладзь за гендэрную роўнасць

   

2-4 сакавіка 2016 г. у Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі (Бельгія) пройдзе форум “Моладзь за гендэрную роўнасьць 2016”.

Тэмы форуму: інклюзіўная Эўропа для кожнага, сэксуальнае й рэпрадуктыўнае здароўе й правы, гвалт супраць жанчынаў, правы ЛГБТ, эканамічная незалежнасьць, супрацьстаяньне антыгендэрнаму й антыфэмінісцкаму руху.
 
Удзельнікі мерапрыемства змогуць набыць новыя кантакты й абмяняцца досьведам у галіне рэалізацыі праектаў у сфэры гендэрнай роўнасьці. У форуме прымуць удзел 25 прадстаўнікоў краінаў Эўразьвязу й 5 грамадзянаў з краінаў-суседзяў Эўразьвязу. Падчас мерапрыемства яны сустрэнуцца з экспэртамі й прафэсіяналамі.
 
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце 18-25 гадоў з краінаў Эўразьвязу і краінаў-суседзяў (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Армэніі, Азэрбайджану, Алжыру, Эгіпту, Ізраіля, Ярданіі, Марока, Сырыі, Тунісу, Лібіі, Акупаванай Палестынскай Тэрыторыі).


Патрабаваньні да кандыдатаў:
- матываванасьць і дзейнасьць у сфэры гендэрнай роўнасьці й правоў жанчынаў;
- добрыя камунікацыйныя якасьці;
- веданьне ангельскай мовы ды інш.
 
Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на візу, падарожжа й пражываньне.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 17 студзеня 2016 г.
 
Больш інфармацыі – па спасылцы.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: s-d.genderequal@ep.europa.eu.

Всего комментариев : 0
avatar

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

гендер, насилие, Равноправие, ЛГБТ, мероприятия, женщины, анонс

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯