Гей портал Беларуси

Шарль Азнавур: "Я паеду ў Маскву і спяю песню пра геяў"

 

Шарль Азнавур мае намер выканаць на канцэрце ў Маскве песню Comme ils disent, прысвечаную геям, піша Карла Марэці ў La Repubblica. 

Яму нядаўна споўнілася 90, але ён поўны юнацкага запалу. Шарль Азнавур прыехаў у Рым для прэзентацыі свайго канцэрту, які адбудзецца 1 ліпеня ў Centrale del Tennis. Спявак і амбасадар Арменіі ў Швейцарыі распавёў аб сваёй музычнай дзейнасці, аб захапленні палітыкай і барацьбе за правы чалавека: "Я працягваю спяваць і пісаць песні, таму што сыход на пенсію адкрыў бы дзверы да смерці". 

Пасля Рыма Азнавура чакае канцэрт у Маскве, і таму яму, аўтару песні на тэму гомасэксуальнасці Comme ils disent, адразу было зададзена пытанне, выканае ён яе ці не, у краіне, якую узначальвае Уладзімір Пуцін, у якой праз 42 гады пасля напісання песні ўсё яшчэ працягваюць ўшчамляць правы геяў? 

"Пазіцыя Пуціна памылковая, - кажа Азнавур: - нельга асуджаць цэлую групу насельніцтва. Вядома, я выканаю гэтую песню - па крайняй меры, я так планую. Аднак павінен сказаць, што, калі мяне прама папросяць яе не спяваць, ход думкі будзе такі: я пасол суседняй краіны, якой Расея дапамагае, і я не хачу ствараць праблемы. Я буду думаць да самага апошняга моманту, але, быць можа, яны забудуць мяне пра гэта папрасіць".

Нагадаем, што на тэрыторыі Расіі дзейнічае закон, які забараняе прапаганду гомасэксуальнасці.

Всего комментариев : 0

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

творчасць, Рассія, музыка, Арменія, культура

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯