Гей портал Беларуси

У Мінску прэзентавалі вынікі маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ” за 2013 год

 Фота: Gay Press  

Беларускія СМІ не бачаць розніцы паміж геямі і педафіламі, а ў прыарытэце жыццё гейў і лесбіянак у розных краінах, акрамя Беларусі. Такія вынікі выходзяць з маніторынгу, які быў прадстаўлены на мінулым тыдні ў Мінску.

12 чэрвеня ў Мінску ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” прэзентавала вынікі штогадовага маніторынгу інтэрнэт-кантэнту беларускіх  медыяў за перыяд 06.2013 — 05.2014 на прадмет асвятлення ЛГБТ-тэматыкі ў іх.  Аўтар маніторынгу – журналіст Дзіма Кармазін. У даследванне патрапіла 11  сайтаў. "Народная воля, "Наша ніва", "Новы час", Радые рацыя, "тут бай", СБ-Беларусь Сегодня", "Радыё Свабода", АНТ, БТ, БелТа, "Народная газета"

Як паведамілі складальнікі дакладу, адбор артыкулаў для аналізу адбываўся паводле наяўнасці словаў: гей, лесбіянка, ЛГБТ, ЛГБТ-актывіст, п*дар, гомасексуал, гомасексуаліст і іншыя.

У выбарку трапіла 257 матэрыялаў, сярод якіх толькі 28% асвятляюць беларускую праблематыку і закранаюць беларускія пытанні. У параўнанні з мінулым перыядам, колькасць “беларускіх” матэрыялаў знізілася. 185 матэрыялаў са ўсіх – паведамленні пра падзеі замежжа. У асноўным гэта перадрукоўкі пра падзеі, якія “нельга было не заўважыць”.

Як адзначае аўтар маніторынгу, са ўсіх прааналізаваных рэсурсаў “Радыё Свабода” найчасцей стварае ўласны кантэнт, у той час як “СБ-Беларусь сегодня” амаль не мае арыгінальных матэрыялаў, а робіць перадрукоўкі пераважна з расійскіх сайтаў. Большасць матэрыялаў, якія патрапілі ў маніторынг, напісаная ў нейтральнай танальнасці (гэта інфармацыя, дзе звычайна няма месца ацэнкам, а толькі фіксуецца навіна). 23% матэрыялаў можна аднесці да пазітыўных, 16% — да негатыўных.

Па-іншаму раскладаюцца матэрыялы з беларускай тэматыкай: 40% пазітыўныя, 37% нейтральныя, 22% негатыўнага характару. У незалежных сродках масавай інфармацыі захоўваецца тэндэнцыя – “мы не чапаем гэтай тэмы”. Дзяржаўныя медыі часцей транслююць негатыўная мэсэджы. У параўнанні з мінулым аналізаваным перыядам, колькасць матэрыялаў знізілася не ў апошнюю чаргу  з-за меншай колькасці інфармацыйных нагодаў.

Як адзначыў Дзіма Кармазін, складальнік дакладу, выклікае занепакоенасць той факт, што журналісты атаясамліваюць гомасэксуалаў і педафілаў. Размова вядзецца пра матэрыялы, якія асвятлялі так названыя педафільскія скандалы, адбыўшыяся цягам 2013 года.  Да прыкладу, артыкул газеты “СБ. Белаурсь сегодня” у нумары 213 “Распад личности”.

“Журналіст Людміла Гладкая нават не пастарался данесці да нас думку, што педафілія і гомасэксуальнасць напрамую не звязаныя. Гомасэксуальнасць не раўняецца педафіліі, але журналістка “СБ” менавіта ў адваротным імкнецца нас пераканаць, падбіраючы ангажаваных суразмоўцаў і маніпулюючы фаткамі, не падаючы альтэрнатыўнае гледзішча”, — сказаў аўтар маніторынгу.

Аўтар артыкула навязвае чытачам сваю пазіцыю, што, як адзначае суразмоўца, у журналісцкіх прынцыпах недапушчальна. Наступная цытата добра ілюструе тэндэнцыю.

“Никогда не понимала людей, ставших на защиту таких извращенцев [педафілаў - рэд.], равно как и желание легализовать отношения, отдающие голубизной или розовинкой”.

Па меркаванню прадстаўнікоў праекта Гей Альянс Беларусі, вынікі маніторынгу не здзіўляюць. Гэта вынік дзеянняў улады да стварэння выгляду геяў і леябиянок, як людзей, якім няма месца ў сучасным беларускім грамадстве, так і наяўнасць высокага ўзроўню гамафобіі сярод, так званых, беларускіх пра-еўрапейцаў, якія ўвесь час кажуць аб парушэнні правоў чалавека на Беларусі ў Брусэлі, Варшаве і Жэневе, але з агаворкай "без блакітных".

Всего комментариев : 0

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

СМІ, Беларусь, ТВ, грамадства, ЛГБТ

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯