Гей портал Беларуси

60 працэнтаў беларусаў лічаць, што дзяржава павінна ізаляваць ад грамадства ВІЧ-інфіцыраваных людзей

   

ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ныя жан­чыны могуць на­ра­джаць зда­ро­вых дзяцей, але грамадства не га­то­вае даць ім такую маг­чы­масць

60 пра­цэн­таў бе­ла­ру­саў лі­чаць, што дзяр­жа­ва па­він­на іза­ля­ваць ад гра­мад­ства ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ных лю­дзей. Та­кія звест­кі атры­ма­ны пад­час да­сле­да­ван­ня фон­ду «Фо­кус-Ме­дыя», пра­ве­дзе­на­га ў ме­жах пра­ек­та «Пад­трым­ка сет­кі ВІЧ-ста­ноў­чых жан­чын Ра­сіі, Укра­і­ны і Бе­ла­ру­сі». Жан­чын з ВІЧ не пры­ма­юць на пра­цу, ім ад­маў­ля­юць у ме­ды­цын­скай да­па­мо­зе, ад іх ад­ва­роч­ва­юц­ца род­ныя і зна­ё­мыя. ВІЧ-па­зі­тыў­ныя жан­чы­ны су­ты­ка­юц­ца і з асаб­лі­вай фор­май дыс­кры­мі­на­цыі — спро­бай аб­ме­жа­ваць іх сек­су­аль­ныя і рэ­пра­дук­тыў­ныя пра­вы, звя­за­ныя з ця­жар­нас­цю і на­ра­джэн­нем дзя­цей. Ска­жам, ня­рэд­ка аку­шэ­ры-гі­не­ко­ла­гі па­чы­на­юць «агляд» та­кой ця­жар­най са слоў «вы не ха­це­лі б па­зба­віц­ца ад дзі­ця­ці?». На­огул мно­гія бе­ла­рус­кія ўра­чы не пра­яў­ля­юць та­ле­рант­нас­ці ў да­чы­нен­ні да «па­зі­тыў­ных» па­цы­ен­таў. Не­ла­яль­на ста­віц­ца да та­кіх лю­дзей і ў цэ­лым гра­мад­ства.

У ме­жах усё та­го ж апы­тан­ня ў бе­ла­ру­саў спра­ба­ва­лі да­ве­дац­ца, што яны бу­дуць ра­біць, ка­лі по­бач з іх дзець­мі ака­жуц­ца дзе­ці з ВІЧ? 40 пра­цэн­таў рэ­спан­дэн­таў ска­за­лі, што пе­ра­вя­лі б сваё дзі­ця ў ін­шую ўста­но­ву (са­док, шко­лу), 6 пра­цэн­таў за­па­тра­ба­ва­лі б ад ад­мі­ніст­ра­цыі пе­ра­во­ду ў ін­шую ўста­но­ву та­ко­га дзі­ця­ці і яшчэ 35 пра­цэн­таў раз­гу­бі­лі­ся з ад­ка­зам, што так­са­ма не вы­клю­чае на­яў­нас­ці па­доб­ных на­стро­яў.

— Сён­ня ў на­шай кра­і­не пра­жы­вае ка­ля 12,5 ты­ся­чы за­рэ­гіст­ра­ва­ных ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ных, і па­ло­ва з іх — жан­чы­ны, у тым лі­ку і тыя, хто хо­ча мець сям’ю і дзя­цей, — рас­каз­вае за­гад­чы­ца ад­дзе­ла пра­фі­лак­ты­кі ВІЧ/СНІД Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя Але­на ФІ­СЕНКА. — І тут уз­ні­кае пы­тан­не аб вер­ты­каль­ным шля­ху пе­ра­да­чы ВІЧ-ін­фек­цыі — ад ма­ці да дзі­ця­ці. На­ша гра­мад­ства хоць і доб­ра ін­фар­ма­ва­нае па праб­ле­ме ВІЧ, ад­нак не схіль­нае ста­віць гэ­тую ін­фек­цыю ў шэ­раг ін­шых хра­ніч­ных за­хвор­ван­няў. Між тым ме­ды­цы­на ве­дае до­сыць шмат аб тым, як па­пя­рэ­дзіць пе­ра­да­чу ВІЧ ад ма­ці дзі­ця­ці. ВІЧ-ста­ноў­чыя жан­чы­ны мо­гуць на­ра­джаць зда­ро­вых дзя­цей. Ры­зы­ку пе­ра­да­чы ВІЧ ад ма­ці да дзі­ця­ці, якое яна вы­нош­вае, пры пра­вя­дзен­ні пра­фі­лак­тыч­ных ме­ра­пры­ем­стваў пад­час ця­жар­нас­ці і ро­даў мож­на зні­зіць да 1 пра­цэн­та і ме­ней.

ВІЧ-ін­фек­цыю па­куль не­маг­чы­ма цал­кам вы­ле­чыць, ад­нак ан­ты­рэ­тра­ві­рус­ная тэ­ра­пія да­зва­ляе зні­зіць тэмп раз­віц­ця за­хвор­ван­ня. Ужы­ван­не спе­цы­яль­ных прэ­па­ра­таў дае маг­чы­масць жыць без уся­ля­кіх са­цы­яль­ных аб­ме­жа­ван­няў. Ле­кі на­столь­кі зні­жа­юць ві­рус­ную на­груз­ку ў ар­га­ніз­ме, што ча­ла­век не здоль­ны пе­ра­да­ваць ві­рус ін­шым і мо­жа вес­ці звык­лы для яго лад жыц­ця. Важ­на толь­кі як ма­га ра­ней па­чаць ля­чэн­не.

Сён­ня да­сяг­нен­ні ме­ды­цы­ны фак­тыч­на пры­раў­ноў­ва­юць ВІЧ да хра­ніч­ных за­хвор­ван­няў. Ад­нак гра­мад­ства вель­мі кан­сер­ва­тыў­на ста­віц­ца да гэ­тай тэ­мы. Усё та­му, што ве­ды па тэ­ме ВІЧ не аб­наў­ля­юц­ца ў свет­лых га­ло­вах. Боль­шасць на­шых лю­дзей па-ра­ней­ша­му, як і га­доў двац­цаць та­му, лі­чаць, што ВІЧ — гэ­та праб­ле­ма ма­ла­дых, асаб­лі­ва тых, што ўжы­ва­юць ін’­ек­цый­ныя нар­ко­ты­кі, а так­са­ма муж­чын, якія ма­юць секс з муж­чы­на­мі, і жан­чын секс-біз­не­су. Між тым ВІЧ не меў і тым больш не мае ні­я­кіх ме­жаў. Па­сту­по­ва ві­рус стаў асаб­лі­ва ак­ту­аль­ным не для тых, ка­му ка­ля 20-ці, а для тых, ка­му пас­ля 30-35-ці, якія пе­ра­ка­на­лі ся­бе, што мо­гуць «спаць спа­кой­на». І ў та­ко­га пе­ра­ка­нан­ня ёсць вы­нік — у 85 пра­цэн­тах вы­пад­каў ВІЧ сён­ня пе­рад­аец­ца па­ла­вым шля­хам. Ад­нак тыя, ка­му блі­жэй да са­ра­ка, не за­дум­ва­юц­ца над гэ­тым. Іс­тот­ная част­ка на­сель­ніц­тва на­ват рэ­пра­дук­тыў­на­га ўзрос­ту не бя­рэ за пра­ві­ла рэ­гу­ляр­на зда­ваць тэст на ВІЧ. З гэ­тай пры­чы­ны колькасць афі­цый­на за­рэ­гіст­ра­ва­ных вы­пад­каў і тое, што ёсць на­са­мрэч, іс­тот­на ад­роз­ні­ва­юц­ца. На­огул у Бе­ла­ру­сі за­рэ­гіст­ра­ва­на 16 169 вы­пад­каў (на 1  кра­са­ві­ка г.г.). Ацэ­на­чная ж коль­касць — ка­ля 25 ты­сяч. Сло­вам, да­лё­ка не ўсе ве­да­юць праў­ду аб сва­ім зда­роўі.

У ся­рэд­нім на пра­ця­гу го­да ка­ля 300 ВІЧ-ста­ноў­чых жан­чын у на­шай кра­і­не ста­но­вяц­ца на ўлік па ця­жар­нас­ці. Па­ло­ва з іх да­вед­ва­юц­ца пра на­яў­насць ві­ру­са пас­ля та­го, як за­ця­жа­ра­лі, а зна­чыць, па­чаць ан­ты­рэ­тра­ві­рус­ную тэ­ра­пію як ма­га ра­ней у іх не атрым­лі­ва­ец­ца. Больш за тое, у шэ­ра­гу вы­пад­каў гэ­тыя жан­чы­ны з’яў­ля­юц­ца яшчэ і за­леж­ны­мі ад ужы­ван­ня нар­ко­ты­ку. Та­кая ка­тэ­го­рыя па­цы­ен­так лі­чыц­ца са­май за­кры­тай. І не толь­кі для зна­ё­мых, але і для ўра­чоў. За­мест та­го, каб ад­крыць свой ста­тус, дак­лад­ней, абод­ва, яны прос­та маў­чаць, з-за ча­го па­збаў­ляюць ся­бе шан­цу вы­ра­шыць на­ват са­мыя прос­тыя пы­тан­ні са зда­роў­ем.

За­кры­тасць, ня­пра­віль­нае стаў­лен­не да су­час­ных маг­чы­мас­цяў ме­ды­цы­ны, не­вы­трым­лі­ван­не ўра­чэб­ных рэ­ка­мен­да­цый і пры­вод­зяць ча­сам да вы­яў­лен­ня ВІЧ-ін­фек­цыі ў на­ро­джа­на­га дзі­ця­ці. У ідэа­ле та­ко­му дзі­ця­ці так­са­ма пры­зна­ча­ец­ца па­жыц­цё­вая ан­ты­рэ­тра­ві­рус­ная тэ­ра­пія. Хоць і тут не ўсё так прос­та. Ка­жуць, не­ка­то­рыя чул­лі­выя ба­бу­лі над­та ж шка­ду­юць уну­каў і ча­сам… ад­мя­ня­юць не­на­віс­ную «хі­мію», што пры­во­дзіць да іс­тот­на­га зні­жэн­ня эфек­тыў­нас­ці ля­чэн­ня!

— У кра­і­не ня­ма комп­лекс­най да­па­мо­гі ці, ска­жам, спе­цы­яль­ных мед­цэнт­раў для аб­слу­гоў­ван­ня ВІЧ-па­зі­тыў­ных па­цы­ен­таў, — ка­жа спе­цы­я­ліст па ра­бо­це з сем’­я­мі, якія за­кра­нуў ВІЧ, тэ­ма­тыч­ны ка­ар­ды­на­тар Бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ска­га аб’­яд­нан­ня «Па­зі­тыў­ны рух» Іры­на СТАТ­КЕ­ВІЧ. — У ар­га­ні­за­цыі ж мож­на атры­маць толь­кі кан­суль­та­цый­на-псі­ха­ла­гіч­ную да­па­мо­гу. Па да­па­мо­гу ме­ды­цын­скую трэ­ба звяр­тац­ца па мес­цы жы­хар­ства. На жаль, прак­ты­ка па­каз­вае, што ўра­чы лю­бой спе­цы­я­лі­за­цыі не над­та дру­жа­люб­ныя. Тыя ж аку­шэ­ры-гі­не­ко­ла­гі дэ­ман­стру­юць цал­кам прад­узя­тыя ад­но­сі­ны: аб­са­лют­ная боль­шасць, па­вод­ле апы­тан­няў, пе­ра­ка­на­ны, што лю­дзі з ВІЧ вя­дуць бяз­лад­нае сек­су­аль­нае жыц­цё, што яны не ці­ка­вяц­ца сва­ім зда­роў­ем і г.д. Ад­нак ВІЧ-па­зі­тыў­ным па­ста­ян­на па­тра­бу­ец­ца ха­ця б кан­суль­та­цый­ная да­па­мо­га — іх трэ­ба пад­тры­маць на са­мым па­чат­ку ан­ты­рэ­тра­ві­рус­най тэ­ра­піі (яна сён­ня пра­па­ну­ец­ца аб­са­лют­на ўсім лю­дзям з ды­яг­на­зам «ВІЧ-ін­фек­цыя»), за­тым на пра­ця­гу гэ­та­га ля­чэн­ня, па­коль­кі ёсць схе­мы, па­вод­ле якіх ка­мусь­ці да­стат­ко­ва ад­ной-дзвюх таб­ле­так на су­ткі, а не­ка­му да­во­дзіц­ца ўжы­ваць па не­каль­кі прэ­па­ра­таў не­каль­кі ра­зоў на дзень. Гэ­та не так прос­та, асаб­лі­ва на пер­шым эта­пе, ка­лі ар­га­нізм па­кры­се пры­ста­соў­ва­ец­ца да ля­чэн­ня. Не­аб­ход­на па­ста­ян­на пад­сіл­коў­ваць ма­ты­ва­цыю ВІЧ-па­зі­тыў­ных, каб яны не ад­маў­ля­лі­ся ад ля­чэн­ня. Тым больш не ад­мя­ня­лі яго са­ма­воль­на свай­му дзі­ця­ці… А ка­лі дзі­ця да­сяг­не 8-12-га­до­ва­га ўзрос­ту, рас­кры­лі яму праў­ду, па­тлу­ма­чы­лі, што таб­лет­кі, якія да­во­дзіц­ца піць, — не «ві­та­мін­кі». За­моўч­ваць праў­ду — аб­са­лют­нае глуп­ства і не­даль­на­бач­насць…

Ан­ты­рэ­тра­ві­рус­ную тэ­ра­пію ўсе, ка­му яна па­ка­за­на, атрым­лі­ва­юць бяс­плат­на. Та­кая прак­ты­ка за­ста­ец­ца маг­чы­май дзя­ку­ю­чы ад­па­вед­ным гран­там Гла­баль­на­га фон­ду па ба­раць­бе са СНІ­Дам, ту­бер­ку­лё­зам і ма­ля­ры­яй. Да­рэ­чы, ле­тась у на­шай кра­і­не бы­ла на­ла­джа­на фа­соў­ка і ўпа­коў­ка прэ­па­ра­таў ан­ты­рэ­тра­ві­рус­най тэ­ра­піі.

Ве­ра, 30 га­доў: «Баць­кі вы­лу­чы­лі мне асоб­ны по­суд»

— Я пра­цую трэ­не­рам па фіз­куль­ту­ры ў дзя­цей у пры­ват­най шко­ле. Люб­лю спар­тыў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, ка­тац­ца на ве­ла­сі­пе­дзе і ро­лі­ках, люб­лю са­бак, па­да­рож­жы, но­выя зна­ём­ствы… Я да­ве­да­ла­ся пра свой ды­яг­наз, ка­лі мне бы­ло 20 га­доў: пра­хо­дзі­ла пла­на­вае аб­сле­да­ван­не на пра­цы ў ме­ду­ста­но­ве. Ака­за­ла­ся, што ў мя­не ан­ты­це­лы да ВІЧ. Мя­не ўпер­шы­ню на­пат­ка­ла па­чуц­цё, што Бог скі­нуў мя­не са сва­іх рук. Мне бы­ло вель­мі со­рам­на. Так со­рам­на, што я зволь­ні­ла­ся. Мае баць­кі не ва­ло­да­лі ін­фар­ма­цы­яй і вы­лу­чы­лі мне асоб­ны по­суд. Я і са­ма лі­чы­ла ся­бе «бруд­най».

Але я не ста­ла іза­ля­вац­ца, як мно­гія ін­шыя. У мя­не ад­кры­ты ро­зум і ме­ды­цын­ская аду­ка­цыя! Я рас­ка­за­ла сяб­рам, і ні­хто не па­ло­ха­ец­ца аб­дым­каў са мной, не ба­іц­ца піць з ад­на­го куб­ка, не ха­вае сва­іх дзя­цей. Па­куль гэ­ты ды­яг­наз ні­як не паў­плы­ваў на маё жыц­цё, я прос­та вы­трым­лі­ваю ме­ры за­сця­ро­гі… За­раз у мя­не ад­но­сі­ны з муж­чы­нам, які не з’яў­ля­ец­ца ВІЧ-ста­ноў­чым. Ён пры­няў мя­не і не ба­іц­ца бліз­ка­сці са мной. Я вель­мі ха­чу сям’ю і дзя­цей і ве­даю, што ва ўмо­вах су­час­на­га све­ту і пра­грэ­су ў ме­ды­цы­не гэ­та маг­чы­ма. У мя­не ёсць мэ­ты і пла­ны на бу­ду­чы­ню…

На­та­ша, 37 га­доў: «Ёсць хва­ро­бы і больш страш­ныя»

— Ёсць лю­дзі ў больш скла­да­ных жыц­цё­вых сі­ту­а­цы­ях. І ся­род іх ёсць шчас­лі­выя. Ка­лі я ду­маю пра гэ­та, пры­чын шка­да­ваць ся­бе не за­ста­ец­ца. Ін­фар­ма­цыя аб за­хвор­ван­ні лік­ві­дуе страх! Бе­ра­жы­це сваё зда­роўе, лю­бі­це ся­бе. З ВІЧ вы або без ВІЧ.

У мя­не ёсць дач­ка, лю­бі­мы муж­чы­на, шмат сяб­роў… У 1997 го­дзе я скон­чы­ла мед­ву­чы­лі­шча і па­ча­ла пра­ца­ваць па спе­цы­яль­нас­ці. Праз ты­дзень пас­ля ўлад­ка­ван­ня ў баль­ні­цу мя­не вы­клі­ка­ла стар­шая мед­сяст­ра і ска­за­ла, што мне не трэ­ба сю­ды больш пры­хо­дзіць. Бо ў мя­не знай­шлі ВІЧ. «Як доб­ра што мы не па­спе­лі афор­міць ця­бе афі­цый­на», — з па­лёг­кай да­да­ла яна. У той мо­мант бу­ду­чы­ня пе­ра­ста­ла для мя­не іс­на­ваць. Я за­кры­ваю сён­ня свой твар толь­кі з-за та­го, што мой ды­яг­наз мо­жа да­ста­віць не­пры­ем­нас­ці ма­ім бліз­кім. Бо на­ват ме­ды­кі не ма­юць да­стат­ко­ва ве­даў па ма­ім за­хвор­ван­ні: мед­сяст­ра ў ра­дзіль­ні ска­за­ла, што з ма­ім ды­яг­на­зам нель­га ка­рыс­тац­ца тэ­ле­фо­нам, які ста­іць на па­сту (!). Бы­ло крыўд­на да слёз.

Я рас­ка­за­ла пра ды­яг­наз сва­ім са­мым бліз­кім сяб­рам, пас­ля ма­ці, по­тым яшчэ не­ка­то­рым сяб­рам, і з па­лёг­кай ад­чу­ла, што стаў­лен­не да мя­не не мя­ня­ец­ца. Па­бы­ва­ла ва ўра­чоў, вы­свет­лі­ла, чым ВІЧ ад­роз­ні­ва­ец­ца ад СНІ­Ду і што трэ­ба ра­біць, каб за­хоў­ваць сваё зда­роўе як ма­га даў­жэй.

Важ­ныя фак­ты

• Тэ­а­рэ­тыч­на мож­на за­ра­зіц­ца ВІЧ-ін­фек­цы­яй, ска­жам, пад­час бой­кі (ка­лі ў ра­ну ад­на­го ча­ла­ве­ка тра­піць кроў ін­ша­га). Ад­нак на прак­ты­цы та­кая маг­чы­масць не да­ка­за­на — не за­фік­са­ва­на ні­вод­на­га па­доб­на­га вы­пад­ку. У тым жа дзі­ця­чым сад­ку, шко­ле і г.д. мо­гуць цал­кам бяс­печ­на вы­хоў­вац­ца дзе­ці з роз­ны­мі ста­ту­са­мі.

• Пры­клад­на кож­нае трэ­цяе дзі­ця з ВІЧ-ін­фек­цы­яй вы­хоў­ва­ец­ца ва ўмо­вах ін­тэр­на­тных уста­ноў. Ад­нак у апош­ні час па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць вы­пад­каў апя­кун­ства, усы­наў­лен­ня і г.д. та­кіх дзя­цей. Ідуць на гэ­та, праў­да, пе­ра­важ­на сем’і мед­ра­бот­ні­каў.

• Ла­каль­ныя псі­ха­ла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні ад­кры­ва­юць ці­ка­выя звест­кі. Аказ­ва­ец­ца, дзе­ці, якіх праз­мер­на апя­ка­юць, «за­люб­лі­ва­юць», якія атрым­лі­ва­юць мак­сі­маль­ную баць­коў­скую пад­трым­ку, больш схіль­ныя да ры­зы­коў­ных па­во­дзін! Спра­ва ў тым, што ў та­кіх умо­вах дзе­ці пад­свя­до­ма за­свой­ва­юць прос­ты факт: што б ні зда­ры­ла­ся, ёсць на ка­го пе­ра­клас­ці груз не­пры­ем­ных на­ступ­стваў.

Каб не ба­яц­ца ВІЧ

ВІЧ не пе­рад­аец­ца праз слё­зы, слі­ну або пот. Кан­цэнт­ра­цыя ві­ру­са ў гэ­тых вад­ка­сцях вель­мі ніз­кая. Лі­чыц­ца, што для за­ра­жэн­ня спат­рэ­біц­ца 3 літ­ры слі­ны ін­фі­цы­ра­ва­на­га ча­ла­ве­ка.

ВІЧ не пе­рад­аец­ца праз па­ціс­кан­не рук і аб­дым­кі. Ску­ра ча­ла­ве­ка — не­пе­ра­адоль­ны бар’­ер для ві­ру­са.

ВІЧ не пе­рад­аец­ца праз руч­ні­кі, адзен­не, па­сцель­ную бя­ліз­ну, па­коль­кі ён хут­ка гі­не ў знеш­нім ася­род­дзі.

Матэрыялы падрыхтавала Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Всего комментариев : 0

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

Беларусь, ВІЧ, здароўе, СНІД

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯