Гей портал Беларуси

У Кішынёве прайшоў гей-парад, які святары "акрапілі" святой вадой

 

Марш за раўнапраўе адбыўся ў мінулую суботу ў Кішынёве. Акцыя была арганізавана ў рамках ЛГБТ-фестывалю "Вясёлка над Днястром", арганізаванага грамадскай арганізацыяй "ГендерДок М".

Некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці прайшлі на працягу паўгадзіны па цэнтральным праспекце горада імя Штэфана чал Марэ.

На шляху актывістаў, якіх ахоўвалі супрацоўнікі паліцыі, сталі дзесяткі праціўнікаў маршу, многія з якіх былі ў масках. Яны асвісталі удзельнікаў акцыі, выкрыквалі абразлівыя лозунгі, пагражалі ўдзельнікам фізічнай расправай.

У калоне прыхільнікаў свабоды сэксуальнай арыентацыі былі замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Кішынёве, у тым ліку прадстаўнікі ЕС, Савета Еўропы, кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Малдавіі Нікола Харынгтан - Бюхей. Калону суправаджалі некалькі сотняў паліцыянтаў з дубінкамі і ў шлемах, але без зброі.

Сярод праціўнікаў акцыі сэксуальных меншасцяў былі святары, якія затым сабраліся перад кафедральным саборам ў цэнтры Кішынёва. Яны заявілі, што не дапусцяць правядзення падобных акцый у горадзе, так як "геі і лесбіянкі апаганьваюць пачуцці вернікаў, ім не павінна быць месца ў хрысціянскім грамадстве".

Між тым каардынатар праграм цэнтра "Genderdoc - M" Анжэла Фралова заявіла журналістам, што ўдзельнікі ЛГБТ-супольнасці Малдовы будуць і далей змагацца за свае правы усімі даступнымі сродкамі.

"Малдова абрала еўрапейскі шлях развіцця і павінна праяўляць больш талерантнасці. Усе людзі роўныя, незалежна ад сэксуальнай арыентацыі. У Малдавіі ёсць невялікі прагрэс у тым, што тычыцца цярпімасці да сэксуальных меншасцяў, але гэтага яшчэ недастаткова" , - сказала Фролова.

У сваю чаргу дакладчык ПАСЕ па пытаннях правоў сэксуальных меншасцяў, польскі дэпутат Роберт Бедрон паведаміў, што ў Польшчы ўдзельнікі падобных маршаў сутыкаліся з яшчэ вялікімі праблемамі.

"Нас закідвалі камянямі і "кактэйлямі Молатава". Але мы выстаялі і перамаглі. Я ўпэўнены, што і тут мы зможам мірна і свабодна праводзіць свае мерапрыемствы" , - заявіў Р.Бедрон.

Малдова ў 2012 годзе прыняла Закон аб забеспячэнні роўнасці . Гэта было адной з умоваў Еўрасаюза для выканання Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму з ЕС. Яго прыняцце доўга адкладалася, назва закона пастаянна мянялася. У першапачатковы праект былі ўнесены істотныя папраўкі, аб гарантыях правоў сэксуальных меншасцяў гаворыцца толькі ў чале, якія забараняюць дыскрымінацыю на працоўным месцы і пры прыёме на працу.

Праваслаўная царква і апазіцыя да гэтага часу аспрэчваюць закон. Камуністы абяцалі год таму пачаць збор подпісаў за адмену закона, але так і не выканалі гэтае абяцанне. У 2013 годзе адбылося некалькі набажэнстваў за адмену закона аб роўнасці шанцаў, а мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір пагражаў кіраўніцтву рэспублікі адлучэннем ад Царквы.

Всего комментариев : 0

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

Малдова, ЛГБТ, гей-парад

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯