Гей портал Беларуси

У Бразіліі адбыўся найбуйнейшы ў свеце гей-парад

 

Удзельнікі параду заклікалі да прыняцця закона, які накладае забарону на дыскрымінацыю па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

У найбуйнейшым горадзе Паўднёвага паўшар'я Сан-Паўлу адбыўся адзін з самых маштабных гей-парадаў у свеце. 4 траўня на яго вуліцы выйшлі сотні тысяч прыхільнікаў і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

Шэсце на цэнтральнай вуліцы праводзілася з удзелам людзей у парыках і маскарадных касцюмах, пераапранутых ў розных персанажаў, сярод якіх: танцоркі кабарэ і фламенко, багіня правасуддзя Феміда, Статуя Свабоды і іншыя.

Адным з галоўных заклікаў удзельнікаў шэсця быў прыняцце закона аб забароне дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі. На думку ўдзельнікаў, гэта павінна паменшыць колькасць праяў гвалту да сэкс-меншасцяў. Акрамя гэтага, маніфестанты запатрабавалі пашырыць правы транссэксуалаў. Яны выступілі за прыняцце ідэнтыфікацыйнага закона, які дазваляе чалавеку самастойна ўсталёўваць свой ​​пол без аперацыі па змене полу ці пацверджання суда.

Губернатарам штата Сан-Паўлу было дадзена абяцанне зрабіць адно з гістарычных будынкаў, каля якога звычайна праводзяцца парады, гей-музеем.

Всего комментариев : 0

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

Бразілія, ЛГБТ, гей-парад

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯