Гей портал Беларуси

Мэтавая аўдыторыя Эўрабачаньня — сэксуальныя мяншыні, — валянтэрка з Беларусі

 

Беларуская валянтэрка на «Эўрабачаньні» распавядае пра атмасфэру на фэстывалі і высока ацэньвае шанцы беларускага канкурсанта Тео на перамогу.

Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2014» сьпявак ТЕО (Юры Вашчук) выступаеў ў другой частцы паўфіналу. Гаворку з ёй публікуе "Радыё Свабода".

Юлія Чорная — беларуская валянтэрка на «Эўрабачаньні», жыве ў Даніі. Ёй даручылі суправаджаць беларускую дэлегацыю. Юлія распавяла пра атмасфэру на фэстывалі і пра шанцы беларуса на перамогу: 

«Калі глядзіш па тэлевізары, цяжка ацаніць, як гэта ўсё рыхтуецца, колькі тут рэпэтыцыяў і папярэдняй працы. Яшчэ тут вельмі прыгожая і дарагая сцэна. У каманды Эўрабачаньня ўсяго 40 сэкундаў, каб зьнесьці раяль і прынесьці батут, напрыклад».

«Беларускай дэлегацыі ўсё цікава, яны вельмі камунікабэльныя. Мы езьдзілі вакол Капэнгагену, глядзелі на замкі і палацы, на шопінг, рабілі рознае, але ў прынцыпе вельмі мала часу. Яны ўвесь час занятыя: журналісты, камэнтатары, і цяжка рабіць нешта па-за праграмай».

Мэтавая аўдыторыя Эўрабачаньня — сэксуальныя мяншыні, - лічыць дзяўчына.

«У Эўропе аўдыторыя Эўрабачаньня — гэта сэксуальныя мяншыні. І я была зьдзіўленая, калі пабачыла, што гэты конкурс арганізуецца і вітаецца вельмі горача гэтым пластом насельніцтва. Мне цяжка патлумачыць чаму, але я ніколі ня бачыла столькі прадстаўнікоў сэксуальных мяншыняў у адным месцы.

Вельмі шмат размоваў наконт барадатай жанчыны з Аўстрыі Канчыты, шмат розных меркаваньняў. Напрыклад, нашым людзям ня вельмі падабаецца такое, нават былі пратэсты, спробы байкоту, але тут яе вельмі любяць, і ў яе вельмі прыгожы нумар. Яны выступае за свабоду самавыражэньня, і павінны быць такія выступоўцы таксама».

Всего комментариев : 0

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

Eurovision, Twiby, конкурсы

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯