Гей портал Беларуси

Queer Cafe. Натурал-friendly

 

Шырока вядомае ў вузкіх колах all-friendly месца ў цэнтры Менска – з эксперыментальнымі кактэйлямі, таннай гарэлкай і атмасферай акупаванага Савецкім Саюзам Лондана. На кубачак эспрэса ў Queen Cafe зазірнулі журналісты 34mag.

Ужо восем месяцаў па менскім адрасе Мяснікова, 35 працуе не занесенае ў расстрэльныя спісы «рэлаксбай» Queen Cafe. Нагугліць інфу пра гэта месца амаль немагчыма, таму ліквідуем прабел.


Месца заточанае пад тое, каб махнуць пару шотаў пасля цяжкага працоўнага дня або асвяжыцца кавай ці гарбаткай пасярод. Адсутнасць крыніц натуральнага святла дапамагае выпасці з рэальнасці ды адключыцца, так бы мовіць, ад гарадской мітусні. Невялікая плошча ўстановы дадае ўтульнасці і жадання пазнаёміцца з кампаніяй за суседнім столікам.

На сценах эклектычны пазл пераважна з брытанскай нацыянальнай сімволікай – са сцягамі, партрэтамі каралевы, плыткамі Элтана Джона. Калі цікава, бармены могуць распавесці гісторыю кожнага артэфакта – адкуль кілімок, хто падараваў карціну, чыя пантофля вісіць на сцяне. А два чырвоныя барныя стулы ў стылістыцы «бляск і галеча куртызанак» адмыслова замаўлялі ў Бельгіі. Усё гэта прыпраўлена савецкімі кніжкамі, карцінкамі з Хэмінгўэем і Гагарыным ды іншым стафам «выдатнай эпохі».

Працуе Queen Cafe з 12:00 да 23:00, таму вымушана пазіцыянуе сябе як прэпаці-бар. З 1 студзеня за культурна-асветніцкае жыццё ўстановы адказвае музыка Лёша Ліп, які цяпер тут арт-дырэктар. Лёша абяцае па пятніцах-суботах-нядзелях культурную праграму: дзіджэі, unplugged выступы і, вядома, свае кватэрнікі.  

Queen Cafe – насамрэч бар, а не кафэ. Ежа тут прадстаўлена літаральна ў выглядзе некалькіх пунктаў у меню – каб было чым зажаваць алкаголь. Аднак стваральнікі бара гавораць, што кухню будуць пашыраць. З іншых планаў – наладзіць Wi-Fi (пакуль яго няма) і, магчыма, зрабіць другі ярус, на якім размесцяцца яшчэ 2–3 столікі.

Паліць, дарэчы, можна паўсюль, акрамя прыбіральні. На дзвярах самой прыбіральні спізджанае з цягніка і трохі падпраўленае папярэджанне: «Во время стоячки пользоваться туалетом запрещается».

Бармены тут са схільнасцю да экспромтаў – таму можна замовіць нешта кшталту «моцны лонг зялёнага колеру не даражэй за саракет». Класічныя кактэйлі каштуюць у раёне 45–55 тысяч. Аднак будзьце пільныя – дзяўчаты за барам часам паводзяцца даволі дзёрзка. Магчыма, гэта нешта накшталт спадчыны і вернасці традыцыям – раней тут была кавярня савецкага тыпу, дзе можна было з’есці блінчык і махнуць пяцьдзясят гарэлкі. 

Всего комментариев : 0

 

 ПОПУЛЯРНОЕ

Мэр Ивано-Франковска отказал геям в праве быть патриотами Украины

CityDog опубликовал статью о закрытой ЛГБТ-вечеринке, «засветив» ее участников. Нарушен закон о СМИ?

Гей-пара сыграла первую в истории Кипра публичную однополую свадьбу

В китайских сериалах запретили секс, ведьм и геев

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

 ПОСЛЕДНЕЕ

Игротека Queerspace состоится 13 апреля

Презентация книги «Женский активизм в Беларуси»

Без «радужных флагов», но вместе со всеми

ВПА призывает к повсеместной декриминализации гомосексуальности

Балтийский прайд 2016 пройдет в Вильнюсе с 16 по 22 июня

 

ТЕГИ ❯

Бары, отдых, Quuen Cafe

 

МАТЕРИАЛЫ ПО ТЕМЕ ❯